А мне ня трэба шлях, дзе скрозь падковы,
І ў сьветлы дзень я словы прыгублю,
І ў злыбяду суцешуся высновай:
“Жыцьцё – бівак. Ды я яго люблю”.
Мяняў я коней, стомленых дарогай,
Каханьне прыгажунь жыватварыў,
Я верыў ім, я верыў ім, як Богу.
І быццам чорту, я ня верыў ім.
Быў я ў сябрах, як брыганціна ў чайках,
Калі ж у іх выходзілі хлеб-соль –
Сваю салдацкую дзяліў між імі пайку,
Закон такі – пароўну хлеб і соль.
І мне ня трэба шлях, дзе скрозь падковы.
І ў сьветлы дзень я словы прыгублю,
І ў злыбяду суцешуся высновай:
“Жыцьцё – бівак. Ды я яго люблю!”
сягоньня дзень памяці Анатоля
сягоньня дзень памяці Анатоля Сыса. Зямелька яму пухам , а памяць хай будзе добрая ды вечная. Шкада, што так рана памёр, так мала пажыў. Вершы ягоныя - цудоўныя!
Згода на ўсе 100! Я мала часу
Згода на ўсе 100! Я мала часу знаўся з Цішкам, але і гэтага хапіла на ўсе жыццё...Згарэў як свечка...