Мы жывем у сваіх учынках,
а таксама ў сустрэчах-размовах
i павінны не страціць прыстойнасць
нават у самых цяжкіх умовах.
Кожны мае свае абавязкі
і атрымлівае, што жадае…
Iлюзорны свет ці рэальнасць
кожны сам для сябе выбірае.
А наш вынік заўсёды выдатны
ў бясконцым віры руціны.
Запрашаюць нас у будучыню мары,
і ў мінулае ўспаміны.