Жыццё і скон – адзін закон,
І журавы лятуць на поўнач.
Любоў, пісаная спакон,
Заўсёды застаецца побач.
Жыццё і скон: маўчыць зямля –
У неўгамонным стракатанні.
Але заўсёды тут, каля –
Нябёсаў сонечныя длані.
Жыццё і скон? Любоў вышэй.
І быццам белая лілея
Цвіце надзея між грудзей:
Душа ў тым коле ацалее.
добранька ж...
добранька ж...
добранька...
добранька...