Жыцьцё - не ,,шапіто,,
Са скокамі на дроце,
Не з дзіркай паліто,
У хваробах і нудоце.
Насі яго, насі,
Дакулькі маеш моцы,
Сабе ў тым не хлусі,
Другім не рай, што ,,хопіць,,.
Жыццьцё - не то кіно,
Уваскрэсьці дзе магчыма:
Паўзе склізкай зьмяёй
І тоіць яд зьмяіны,
Яно й не куфль зь віном,
Што поўніцца бясконца
Зноў прагнасьцю тваёй,
Ці міласьцю вяльможнай.
Зьявіўшысь на вясельле
Не сватам і не госьцем,
Ты споўніш прызначэньне
Ў мазолях, солі, поце,
Ты ўсьвядоміш сьвету,
Што шчасьце адно маеш
Ля пустазельных кветаў,
Ля гомна птахаў зграйных,
Што дробязьзю не стала
Душы зачараваньне:
Ім сьвет, вялікі й малы,
Навек з душой зьяднаны.
-21.08.20.