Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё – цікавае “ціканне”.

Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Як гадзіннік,
завялі цябе калісьці,
закруціўшы нейкую спружыну –
цікай,цікай…
Жыва
выкарабкаўся з матчынай калыскі
і паўзеш,паўзеш сабе
паціху…

І на колькі ж хопіць
гэтае “спружыны”?
Колькі “цікаць”,хлопец,
да якой хвіліны?

Па якой прычыне
кожнаму
розны срок даецца?
Справа ўся – ў спружыне?
Таму – не дакруцілі…
А таму- занадта –
дзынькнула…
і – рвецца.
…“цікаў” малавата…

А навошта “цікаў”?
Што зрабіў такога?
Абуджаў ты сонных,
ці –
абы ціха,ціха,
ўпотай?..
Напляваць,
будзе што там,потым,
абы ціха – сёння…

(21 жніўня 2012г.)