Жыццё віруе,
З намі жартуе,
То радасць, то сум наганяе;
Шчасце дае,
Песню пяе,
Каханне для нас пасылае.
Чаму так бывае?
Хто гора спазнае
Той і бяды не баіцца,
Сціпла шагае,
Людзям жадае
Верыць у Бога, шчыра маліцца.
Можна смяяцца,
Кудысці спяшацца,
Долю, як коніка, асядлаць.
Толькі без Бога
Ні да парога
Нельга далёкія далі спазнаць.