Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыцьцё, якое рэй вяло...

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Жыцьцё, якое рэй вяло,
Гуло, сьмяялася, цьвіло,
Кахала, плакала, кляло,
Атруту, як віно, ліло,
Паблытала дабро і зло,
Згубіла пэўнасьці вясло,
Сябе ператварыла ў тло...
I зараз сьвет — пусты...
Навошта б гэта ўсё было,
Калі б ня ты?



Верш кранае да слёз.

Верш кранае да слёз.

Манарыфма цудоўная! Але: 1)

Манарыфма цудоўная! Але:
1) Жыццё - яно "яно" (вяло, гуло, кляло, і г.д.) альбо "яна" (кахала, плакала, паблытала)?
2) З якой мэтай апошняя страка карацешая за раней рыфмуючуюся? Накалу дадаць? Не дадала :(
Толькі 4.