Жыццё, якога не было:
Віно, атрута,здрады.
Буяла стомаю асцё:
Смех, кпіны, звады.
Жыццё, якому і не быць:
Спагада, літасць, доля.
Не даказаць, не далюбіць:
Бо й не было нічога.
Жыццё, якое ёсць-не ёсць:
Падман, імжа, залевы.
На гмаху свету шэры хтось
Пазабіваў ўсе дзверы…