Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё за ўсё даражэй

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Месяц моўчкі плыве над зямлёю,
Таямніча пяе асака.
Зачарована ціхім спакоем
Засынае памалу рака.

Засынаюць палеткі і нівы,
Ноч накрыла вуаллю зямлю.
Я пад гукі крынічкі руплівай
Песні ночы ў далоні лаўлю.

Аж да самага, пэўна, світання
Буду крочыць па роснай траве.
Назіраць, як чароўнае ранне
У брыльянтах расы ажыве.

Я хачу цяпло першага промня
З прахалодай начною злавіць.
Матылькоў у нябесным бяздонні
Песняй светлай ураз ажывіць.

Я хачу ажывіць нежывое...
Няхай стане зямля прыгажэй!
Бо жыццё – гэта нешта святое,
Бо жыццё за усё даражэй.