Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё — загадка, жыццё — іспыт...

Сярэдняя: 4.2 (28 галасоў)

Жыццё — загадка, жыццё — іспыт:
Над прорвай звабнай прайсці па дроце.
А мы — бяжым, аж звініць капыт
На кожным д’ябальскім павароце.

To рэвалюцыя, то застой,
To Юр’еў дзень, то аседласці рыса, —
Заўсёды мы перад зманнай вярстой:
I ў пекле — райскія ёсць абрысы.

Каму цукерка, каму бізун —
А кожны з лужыны пнецца ў мора,
I чэснасць лічым за драбязу,
I выкідаем на сметнік гонар.

Хто вераломствам, а хто маной
Збіваем прагна спакусы яблык —
Абы з наварам — любой цаной, —
I спавядацца бяжым да д’ябла...