Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццёвае

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ужо і жнівень жнівіць на жыцці,
Нас срэбрам павянчаў і даў прычасце.
Рука ў руцэ нам хораша ісці,
Глядзець, як каласуе наша шчасце.

Малінаўка прыпомніць нам вясну,
А буслікі накідаюць унукаў.
І як у маі, зноўку не да сну.
Не згледзім, што і верасень пастукаў.

Гадоў пражытых ураджай збяром
З кастрычнікам: зярнятка да зярняткі.
Прасеем, перамелем, адбяром –
Хай лепшае наследуюць нашчадкі.

У золаце сустрэнем лістапад –
За стол яго пасадзім, як належыць.
Пару жыцця не павярнуць назад.
Дасць бог – яшчэ і снежань нам паснежыць.