Душа баліць, скуголіць, плача...
Чаму няшчасце ды няўдача
Ідуць, на пяты наступаюць,
Сяброў цкуюць, варон склікаюць?
Куды ні ткнешся -- усюды закрыта,
Дарога роўная размыта,
Калдобіны і там, і тут.
Не грэе нават родны кут.
Жыццё ідзе па каляіне,
Што тоне ў брудзе, вязне ў гліне...
У чыстай бы вадзе яе адмыць,
Дадому роўненька пусціць.