Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жывёлін Рай

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Вялікі-вялікі, як Бог, чалавек,
Жывёлу сваю даглядае спрадвек,
У вочы глядзіць і выказвае ёй:
"Спажытак, маёмасьць і парабак мой".
А тая жывёла глядзіць у вочы,
Ня ведае сьмерці і ведаць ня хоча,
А нават калі пасьля памірае,
Глядзіш, а яна ўжо ў Раі.
Стаіць чалавек на зямлі, на скуры
І кажа туды ёй, зусім абураны:
"Мой Рай недасяжны, а твой - у дар?
Чаму гэта так, калі я гаспадар?"
Далёка табе, гаспадар, сягаці
Да зьбітага колам тваім кацяняці.
Куды ж, паночку, табе да бычка,
Лязом скрываўленага бачка?
Стаіць чалавек і далей назірае,
Як ходзіць жывёла па ўласным Раі,
Суму і просіць у Бога: "Хай
І сябар мой патрапляе ў Рай".