Жывіце шчасліва
Пад Божым прыглядам,
Каб быць адпаведным
Нябеснаму ладу.
Тварыце ласкава
Прачыстыя думкі,
Сплятуцца падзеі
Прыгожа ў карункі
Жыццёвай прасторы
Парадуюць вочы,
Пацешыцца сэрца.
Калі мы захочам.
Пацешыцца сэрца,
Пацешацца людзі.
Вы толькі паверце,
То так гэта й будзе.
Каб дружная песня
Ляцела над плотам,
Каб сіл засталося
Яшчэ і на потым.
Хай праца прыносіць
Вам плён несупынна.
Зямельку любіце -
Так жыць мы павінны.