Жыву прашатым… Бо пад восень,
Як выпраўляю ў вырай журавоў,
Заўсёды iх даймаю просьбай:
“Хутчэй, сябры, вяртайцеся дамоў!”
“Ты не марудзь, – прашу я ў Бога,
Хай кiну зерне ў мяккую раллю. –
Не дай загiнуць iм, нямоглым,
Пашлi ў час дожджык спорны на зямлю!”
Жыву прашатым я ў свiтання,
Каб плённым быў працоўны дзень;
Жыву прашатым – у кахання:
“Не пакiдай хоць у бядзе!..”
У мамы, хто заўжды вачыма
Праводзiць аж за паварот…
Жыву прашатым – у Айчыны,
Малю за бедны свой народ.