Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А жыву так старанна, наколькі магчыма...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

А жыву так старанна, наколькі магчыма,
Як любая другая дзяўчына, жанчына,
Праца ды крама, прыборка ў пакоі —
Усе справы мае засталіся са мною.
Помню, верыла шчыра — ўсё гэта мінецца
Адразу ж, як лёс мой з тваім размінецца.
I вось жа (так смешна!) цябе не стала,
А жыццё стаіць як стаяла,
Дакладней сказаць — ідзе,
I дакладней — у бездань павольна ляціць.
Як агідна, агідна зрабілася жыць!
Без цябе — а ўсё ж так, як з табою.
Для жыцця паўнаты — у сцяну б галавою
Ці пад колы якой электрычкі падлезці,
А патрэбна ўставаць, апранацца, есці,
На працу, у краму, ізноўку дахаты,
I гэтак штодзень і штогод як закляты.
Сябры суцяшаюць: "Паслухай, бог з ім!
Навошта пакутаваць глупствам такім?
Цябе ён забыў, ну прабач — аксіёма,
Дык вылезь нарэшце з халоднага дома!"
А я не вылажу. Жыццё — благадаць.
I холад кахання пачаў саграваць.
I кожны мой дзень за другі весялей.
Мне добра. Мне цёпла. Яшчэ цяплей.