Жыву выраем птушыным,
Тых матросам караблёў,
Дзе рахунак да Айчыны,
Да хацін тых і двароў,
Дзе парушана калосьсе
Жытных, жнівеньскіх снапоў,
Дзе замала ходзяць вёскай,
Дзетак школьных, жыхароў,
Дзе нахлыне, сэрца зрэжа
Шэраг зменаў на вяку,
Дзе з былога ўзьбярэжжа
Не вяртацца караблю!
І жыцьцё пабегла з мора,
Ад глыбінь да суш-зямель,
Канцы зрэзаўшы швартовы,
Свой спыніўшы карабель,
І жыцьцё пабрыло пешшу,
Век бярэмкам трасучы,
З грабніка ды праз бярэсьце,
Дзе сава з сычом крычыць…
Балагое ці благое
Жыцьцё склалась на вяку,
Хай разважыць людскі гоман
Ды птушынае ,,ку-ку’’.
-03.02.18.