Вярнулася сцюжай на сцежкi зiма,
Малюе на шыбах узоры.
i стог саламяны, i велiчны гмах –
Ўсё дрэмле ў зiхоткiм уборы.
Павее вятрыска – асыпле з бяроз
Блiскучае долу аблiчча;
Шуткуючы, шчыпле за шчокi мароз,
Лыжня за ваколiцу клiча.
i кожны паверыць гатовы ў падман,
На шыбах крыштальных каторы…
Вярнулася сцюжай на сцежкi зiма
i дыхае вольна ў прасторы.