Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зіма

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Зіма
Гнуцца пад цяжарам снега галінкі
Белы ,пушысты дыван на зямлі
Дзесьці між дрэў зелянеюць ялінкі
Свежы ,марозны подых зімы
Сосны трымаюць снежнае неба
Мерзне бяроз карагод
Спіць пад ільдом закаваная рэчка
Глуха гамоніць чарот
Вецер павее і пчоламі з неба
Рояцца,кружаць сняжынкі
Падаюць ціха і засыпаюць
Дрэвы,сляды і сцяжынкі
Крыкнеш і крык прападзе ў завеі
Рэха адкажа кавалкамі слоў
Снег замятае былыя падзеі
У белым абшары палеў
Ночка надыйдзе,мароз прыціскае
Лезе вужом за каўнер
Ходзіць часамі ,па дрэвах страляе
Быццам ваяка -жаўнер
Жоўтае вока далекай хаціны
Свеціць прывабна яно
Гойдае вецер гняздо-сіраціну
Кінута птушкай даўно
Досыць напьюся ветру з марозам
Грудзі апаліць зіма
Сонца прыгрэе і снега заносы
У рэчку прагоніць вясна .



Вельми кранае душу.

Вельми кранае душу. Успаминаецца дзяцинства, заснежаныя палетки за вёскай, ускрай лесу. Дзякуй за верш!