Нібы соллю зямля
Зацярушана снегам
І глядзіць маладзік
Задуменна з нябёс,
Быццам нехта яго
Гэткім краюхам хлеба
Угару не здарма
Так высока ўзнёс.
Сціпла дрэвы стаяць-
Не варушыцца голле.
Так прыемна між іх
Нават у скрусе ісці.
Так прыгожа зіма
З маразовым надвор"ем!
Так прыгожа ўсё,
Што даў Бог у жыцці.