Як жа доўга прырода чакала
снегу першага, першай завеі!
І ўсе людзі чакалі зімовых
цудаў дзіўных, што дораць надзеі!
…І прыйшла ўрэшце тая зіма,
быццам фея з дзіцячай фантазіі,
альбо лепей сказаць чараўніца --
віртуозка сваёй белай магіі!...
О, вядзьмарка-зіма, спадзяюся
на цябе, -- памажы, памажы!
І дзяўчыну, што ўпотай кахаю,
ты замоваю прываражы!
Я удзень і ўначы мару, мрою
(і сказаць мне пра тое не грэх!):
"Хай жа наша каханнейка будзе
чыстым-чыстым, нібы першы снег!"