Зімовы дождж – па шыбах слёзы…
На крушнях волкі ночы цень.
Твой шлях адсіверны мімозы
Ўсцілаюць зоркамі надзей…
Надзей няўцямных, кволых, стылых,
Нібы зімовы снежня дождж…
На ўскрайку лога воўкам вые
Жытнёвай веры памяць-смоўж.
Вандроўнік часу – дух прыгодаў
І той па ночы спруцянеў.
Зімовы дождж – прысуд народаў,
Якіх няма…
ужо…
цяпер…