Прачнуўся дзень –
Краса-абнова.
І нібы промняў сонца жар,
Гарыць на сонцы лес зімовы,
Як прасінца* нябесны дар.
Нібыта белыя пялёсткі
На ўсіх галінках расцвілі.
Ці Мілавіцы яснай блёсткі
На іхніх пальчыках ляглі.
Ці ззяннем залацістым снегу
Крыло іскрыстага святла
Паслала закахана неба –
Каб вечнаю любоў была.
*Прасінец – старажытнаславянская назва снежня