Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовы рэпчык

Яшчэ не ацэнена

На плячы пляцачок -
Не паходны, а модны.
Пашыты недзе ў Кітаі,
Набыты ўпотай.
На вуснах змярзае мята.
Роўны выходны,
Не кроўю і потам,
А півам і музыкай
Ператвораны ў свята.
Рыпіць пад нагамі сонная глеба.
У галаве бадзёра.
Ну і што, што мароз, снег?!
Ці дождж...
Ці што там?
Я яшчэ не глядзела ў неба.
І вечар нібыта вясёлы.
Патрохі калядныя думкі
Перакрываюць празрыста, лёгка
Жаданне зарыцца ў попел.
Каханне, хлусня, пацалункі,
Дым цыгарэт маіх тонкіх,
Што ў баб зараз модна
Паліць,
Сціскаючы даўгімі пальцамі
З лакам чырвоным,
Як кроў...
Усё азноў
З вуснаў льецца.
І нельга спыніць.
У цябе няма мазгоў,
У мяне - сэрца.
Але нечым усё ж давядзецца
Мне адагрэцца,
Табе - забыць.

Хутка з'явіцца новая хваля..
Накрые па самы дах.
Новы смак, новы пах,
Можа не такі мягкі,
А рэзкі ці нават прыкры.
Якая-небудзь, скажам,
"П'яная вішня".
Колер, цяпло, фактура
У руках тваіх
Будзе нечае іншае.

Болю ад словаў,
Рук і вачэй маіх.
Табе ўжо залішне...

"Бывай.
Не сумуй.
Твая любімая дура."