Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зхацелась карасёў нам…

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

Пайшоў з катом на карасёў.
Я, значыцца – лавіў,
а ён – сядзеў, аблізваўся.
А – не клюе, зараза тут, і ўсё!
Дык кот-паганец – на мяне забідзіўся.

Глядіж ты,
фанабэрна так,
аднёсся з недаверам,
што я – як вопытны рыбак,
спаймаю рыбы на вячэру.

Дэманстратыўна мой таварыш
пайшоў кудысь ўздоўж берага.
– Рабі, дзед выгляд, што рыбачыш,
а я табе – ні ў хрэнт ня веру.

Сяжу, малюсь на паплаўкі –
ну, хоць бы крыху замутозіла.
Падалей ловяць рыбакі –
цягаюць рыбку з возера.

А у мяне – спакой, мярцьвяк !
І рыба у вадзе – ня блішча…
Мо я – няўдачлівы рыбак,
і праў у тым кацішча…

Настрой – і спахмурнеў, і скіс.
Гляжу, дзе ж мой вусаты…
Заву сябра свайго: – Кіс-кіс…
Маўляў, пайшлі да хаты.

І тут – вылазе кот з травы,
й нясе ў зубах рыбішчу…
Дзіўлюся – гэта ж як, малЫ ?
Ты што – рыбак, кацішча ?

А ён – мне карася паклаў,
і зноў кудысь пабег…
– Чакай мяне тут дзед, маўляў.
А далей – мой ты, бог…

Кот прыцягнуў аж дзесяць штук !
Канешні – па адной.
І як, і дзе спаймаў, байструк ?
Ныраў за карасямі штось на дно ?

Я – у вядэрца рыбку склаў,
й збіраю вуды, што нудзіцца –
вячэра сёння будзе спраўная…
А кот – ў таварышы гадзіцца.

Іду да хаты – кот прапаў…
Хлапец сустрэўся, мацюгаецца,
што нейкі кот – ягоны ўлоў пакраў,
і дзесь, зараза, абжыраецца.

Ад рогату – стрымаўся ледзь…
Рыбак – у возеры,
а кот – ў вядэрцы,
ловяць…
І трэба ж так кату умець !
Кажу – наловіш шчэ ты, хлопец.

На хаце – капасёў пражарыў, і надзяліў пароўну.
Садзісь за стол, мой кот-таварыш.
А заўтры –
на рыбалку пойдзем зноўку !
*+*
22 траўня 2014 г.