Снуюць па небе хмары
Галоднымі ваўкамі,
Настрой таксама шары,
Зусім не гаваркі,
Надорваныя струны,
Фальшывяць на гітары -
Занадта гітарыст мой
Перакруціў калкі...
Не заіграе болей
Зламаная гітара -
Не тыя пальцы, вушы,
Ды строй зусім не той,
Бо гітарыст у злосці
Лады і грыф парушыў
І грае на гітары
Напэўна ўжо другой.
А гэтай, ушчэнт зламанай,
Ніхто не дапаможа,
Бо нават, калі майстар
І склеіць грыф стары,
Так, як раней, гітара
Ужо гучаць не зможа,
Не паўтарыць нікому
Той, што была, ігры…
P.S.Шары - шэры (дыялект)
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116010912240