Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Злятаюць вершы ў галаву...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Злятаюць вершы ў галаву –
Нібы музЫка песню грае.
У гэтым стане я жыву
І смагай шалу патураю.

І не знікае той міраж,
А поіць сэрца, як крыніца.
Паэт, напэўна, – бы алкаш,
Які не можа ўжо спыніцца.

Мо і не хоча, але п’е
Напоі Музы, нават росы,
І свята верыць у яе
Пітво натхнёнае з нябёсаў.

Смакуе шчасце, нібы чай
Альбо расол з дубовых бочак,
І прагна просіць: ”Божа, дай!
Хаця б яшчэ адзін глыточак!”

24.05.2010