Начэпіш ты стужку
І ворагам юшку
Пайдзеш выпускаць!
У атрадах эліты,
Народ працавіты
Пачнеш вызваляць!
З-пад жмудскай акупацыі вызваліцца Вільня,
У Смаленску на мове загавораць стабільна...
Па вясне хто дзе сраў
Падкажы люстрацыя:
Хай ліцвінаў адраджаецца нацыя!
Начэпіш ты знАчакі
Каб у талеры зайчыкі
Пераўтвараць!
Паставіш кружэлкі,
Нальеш сабе гжэлкі,
І пойдзеш страляць!
З-пад жмудскай акупацыі вызваліцца Вільня,
У Смаленску на мове загавораць стабільна...
Па вясне хто дзе сраў
Падкажы люстрацыя :
Хай ліцвінаў адраджаецца нацыя!
Ты пішаш у кантакце суровыя посты
І ШОС на прыпынку - таксама ўсё ты!
Змагар не скарыцца,
Ён будзе заўсёды
Краіну сваю ратаваць ад бяды!
З-пад жмудскай акупацыі вызваліцца Вільня,
У Смаленску на мове загавораць стабільна...
Па вясне хто дзе сраў
Падкажы люстрацыя:
Хай ліцвінаў адраджаецца нацыя!