Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Змены

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Штосьці павінна змяніцца,
Але не ведаю як.
З гэтым нельга мірыцца,
Нельга мірыцца ніяк.

Штосьці патрэбна рушыць
І будаваць наноў:
Мабыць патрэбна не хлусіць
І не крывіць душой.

Штосьці патрэбна ведаць,
Каб крок за крокам змяняць:
Мабыць патрэбна верай
Цяжкасцям ставіць мат.