Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Змярканне

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

ЗМЯРКАННЕ

Прысмерак вечаровы сціхотна кладзецца
на спавітыя задуменнем абшары.
Сонца — маці майго адзінокага сэрца —
на захадзе спеліць пажары.

Мары людскія знаходзяцца дзесьці
там, дзе гуртуюцца шчыльна
бялёсыя, пульхныя неба дзеці —
ссамотнелыя аблачыны.

Гарлачыкам развінецца здзіўленне,
калі з самай высокай званіцы,
асляпіўшы абсяг на імгненне,
нібы вогненны боль навальніцы,
бог святла долу зрынецца ніцма.

...На захадзе далягляд ільсніцца.