Зьнікла энэргія слова і цела, І засталося вяршэнства сноў. Божа, як непасрэдна хацела Гэта жанчына маіх замоў.
Як жа шаптала яна: «Ты прелесть...». Як жа прасіла: «Ещё... люби...». І пэрманэнтна ішла на нераст З мора шатрэзу ў раку шаблі.