Зьнікае люд. Зьнікае час. Зьнікаюць тыпажы І сьведкі. Зьнікае ўсё, Што жывіць нас, Сілкуе Непаўторных гэткіх. Аціхне гуд І твой фрэгат Аднойчы кіне Якар ў дно. Дарма, што вабіць Далягляд – Калі аб’ектаў Не відно… 10/09/2013