На легкай вопратцы заснулi срэбрам кроплi
самотнага зiмовага дажджу.
а мы з табою доуга так чакалi
марозную i белую зiму.
Чакалi кветак намалеваных на вокнах,
узорных выцiнкаў на тонкiм шкле ракi,
блiскучых снежных завушнiц на дрэвах.
А сення - глянь вакол стаiць туман якi!
Надвор`е ў гульню гуляе з намi,
ды i сапраўды, нам не зразумець,
чаму такiмi цемнымi начамi
не можам зоркi ў небе разглядзець.
Ты скажаш: "Хмары неба засланiлi".
Я адкажу: "Глядзi сюды, блiжэй.
Тут на зямлi, з табою побач, мiлы,
тут зоркi, што нябёсных даражэй."