зорка заўсёды вышэй
ідучы праз пустэльню
вандроўнік глядзіць на яе
вязень седзячы ў астрозе
і гледзячы праз краты
па зорцы пазнае што ў свеце ноч
зорка гэта свечка
у Храме сусвету
запаленая самім Богам
зорка гэта люстра
у якое глядзяцца анёлы
рыхтуючыся апусціцца на зямлю
зорка гэта ружа
ля якой як матылі
лётаюць людскія душы
і я гледзячы на зорку
у думках лячу да яе
а яна далёка як маё дзяцінства
а яна маўклівая як залатая рыба
якая не імкнецца да Сузор’я рыб
а любіць адзіноту
Прыгожы верш
Прыгожы верш