Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗОРКА ВЕНЕРЫ

Яшчэ не ацэнена

Пражытых гадоў не памераць,
Не ўзважыць на шалях нiяк,
А я прадаўжаю ўсё верыць
У зорку Венеры, дзiвак...
Калi ўжо магла разгарэцца,
Даўжэй хай гарыць над зямлёй,
Святлом яе поўнiцца сэрца,
Як вочы твае дабрынёй!..
Я веру, што цемра адступiць,
Дзе зорка Венеры гарыць.
Дазволь мне цябе прыгалубiць,
Дазволь да грудзей прытулiць.
Усмешку, пагляд твой ласкавы
Нiколi мне больш не забыць...
Магiчнай, чароўнаю з’ явай
Нам зорка Венеры гарыць.