У позірку вясны
Няма ніводнай хмары.
Пупышкі - цвет сасны,
Як струны на гітары,
На ветрыку звіняць:
Спяваюць ці гамоняць?
Ляціць іх звон праз гаць,
Праз пералескі, гоні.
Пачуўшы, з-за мяжы,
Ім сонейка смяецца,
Рытмуюць капяжы
Званоў сасновых скерца,
І вочы бліскацяць
Нябеснай прыгажосці...
Выходзьце сустракаць!
Вясна прыйшла ў госці!
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117031206434