Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот да славян

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Мы калісці зваліся братамі
І жылі на бацкоўскай зямлі.
І адзінае сонца над намі
Ззяла у светлай святой вышыні.

Мы казалі адзінаю мовай,
Шанавалі адзіных багоў.
І вясёлка шчаслівай падковай
Берагла ад варожых замоў.

Толькі спрэчкі пайшлі паміж намі.
Як такое зрабіць мы змаглі,
Што адных абазвалі хахламі,
А другіх – клятыя маскалі?

Ёсць цяпер бульбашы-недарэкі.
Ёсць яшчэ і наадварот
Без прычын ганарлівыя пшэкі.
Дзе адзіны славянскі народ?

Нам стаў звыклы шалёны гуд зброі,
Нам крыві смак знаёмы і слёз.
Катаў мы ахрысцілі “героі”.
І такі нам абвешчаны лёс?

Былі людзі, а сталі ваўкамі.
У свежых могілках нашы палі.
А калісці зваліся братамі,
І жылі на бацкоўскай зямлі…



Думаю, што не толькі славяне

Думаю, што не толькі славяне браты, а ўся белая раса - нам браты, ды і астатнія : мангалоідная, негроідная таксама... Але ці ў гэтым сэнс? Толькі нянавісць, што жыве ў людзях раз'ядноўвае нас усіх. На гэтай нянавісці і ўхнікае расізм, фашызм... Толькі павага і любоў да чалавечнасці нас захавае. Дзякуй Вам за верш і цікавую, але балючую тэму.