Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Звярыныя вочы з-за кратаў за мной назіраюць;
Жалезная сетка паўстала між намі мяжой…
А вочы ўсё сочаць, маўкліва мяне дакараюць;
І я незваротнасць быцця адчуваю душой.

Лаўлю гэты позірк, і думкі пульсуюць у скронях,
Што людзі палююць за глупствам, марнуюць свой час,
і свет наш – звярынец, мы самі жывем у палоне,
таму нават злоўлены звер – больш свабодны за нас.