Месяца светлы блін
Плыве па начным аблокам.
Крочу дадому адзін
І цішыні гул навокал.
Збоку вялізны палац
Пустымі вакенцамі ззяе,
Былога ўбрання цень
Па дворыку ціха гуляе.
Калісці я быў тут не раз,
На вуліцы грала лета,
Спякотнай цэглай муроў
Было маё сэрца сагрэта.
А зараз тут холада змрок,
Апалае лісце штурхае,
І толькі часін пыльны крок
У позірк мой хутка трапляе.
І раптам палац заблішчэў,
І цэгла ўжо больш не сцюдзёна!
Зайграў буйны двор і запеў —
Я ўбачыў цябе ля балкона!
Раблю крок адзін, і другі...
Бягу да цябе апантана!
Настустрач спяшаешся ты.
І вось мы ўдваіх ля фантана.
У руках я трымаю руку,
Лаўлю твае вочы вачыма.
Паверыць сабе не магу,
Як гэта усё немагчыма!
Я густ тваіх вуснаў адчуў...
Дзе я? Што са мною?! Прабачце..
Вярніце салодасны шум!
Ад мукаў жыццёвых пазбаўце!
Нажаль, гэта быў толькі сон,
Які я забыць не здалею...
Складу пра яго дзіўны верш,
Сваё адзіноцтва пагрэю.