Колерам зялёна-квітным,
Як абрусам аксамітным,
Луг, палі, лясныя скроні,
Паўстаюць, як на далоні.
Лес ў птушыных галасах,
Ўсё, нібыта ў дзіўных снах.
Гэта ўсё край, дзе мы жывем,
Тут зямля, дзе мы жывем.
Краявід тут воку любы:
На ўзгорку постаць дуба,
Зубр у пушчы уладарыць,
Бусел мірна ў небе правіць,
Табуном пасвяцца коні,
Ды алень імчыць па полі.
Гэта ўсё край, дзе мы жывем,
Тут зямля, дзе мы жывем.
Селянін арае поле,
Пані мараць на прыволлі.
Шляхта у садах фальварку,
Дзеці гойсаюць на ганку.
Скрыпкай хлопец душу бае,
Радзівіллу князю йграе.
Гэта ўсё край, дзе мы жывем,
Тут зямля, дзе мы жывем.
Цэрквы ў неба пазіраюць,
Вежы пушчы аглядаюць.
Над палацамі алькежы,
Манастыр раскінуў межы.
Чужакі прыйдуць – пагонім,
Родны кут свой абаронім.
Таму што тут край, дзе мы жывем,
Тут зямля, дзе мы жывем.