У роднай старонцы,
Пазнаўшы, мяне
Зязюля вітае.
У мілай старонцы
Ў дзяцінсінства мяне
Зязюля вяртае.
І зараз манету
Ў кішэні знайду,
Бо веру ў прыкмету.
Але, патрымаўшы,
Я кіну ў ваду
Манету вось гэту.
Мне тут, як дзіцяці,
Так доўга гады
Зязюля зноў лічыць.
Чаму ж на чужыне
Зязюля заўжды
Намнога менш зычыць?
Таму на радзіме
Мне роднай душой
Зязюля здаецца.
Таму, як гадзіннік
З зязюляй,
Ішло
І йдзе маё сэрца…