Усім птушкам Бог даў галасы.
Каму чароўнае красы,
Каб услаўляць прыгожы свет,
Каб тым натхняўся і паэт.
Каму даў посвіст сціплы,строгі
Ён абвяшчае Ўсім трывогу.
Мо скончан час кветной пары,
Ці звер падкраўся ў гушчары.
А што зязюлечка мая?
Няўжо ты горш за салаўя?
Тваё сіроцкае "Ку-ку"
Я чуць спакойна не магу.
І мне зязюля адказала:
"І я прыгожа так спявала.
У чароўнам лесе ўсё лятала,
Свайго зязюліка чакала.
І прыляцеў ён да мяне
Нібыта ў сне,нібыта ў сне.
Прыгожа,ласкава спяваў.
Кахаць мяне ён абяцаў.
Аднойчы ён сказаў:"Чакай,
Я палячу ў далёкі край,-
Прынесці каб табе на крыльцах
Дзівосаў розных і гасцінцаў."
І доўга так яго няма.
Прайшлі і лета і зіма.
А я заўжды яго чакаю.
Ўсё лятаю і гукаю.
Спяваць ўжо я не магу.
"Ку-ку,ку-ку,ку-ку..."