Нарадзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сачын Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і настаўніка. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1959). Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961), часопісах «Полымя» і «Маладосць» (1961 —1968), з 1984 — загадваў аддзелам крытыкі часопіса «Нёман».
З першымі вершамі выступіў у друку ў 1957 годзе. Працаваў у жанрах прозы, паэзіі, крытыкі. Аўтар зборнікаў вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Пяру Міхася Стральцова належаць кнігі прозы «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), «Падарожжа за горад» (1986); крытыкі і эсэістыкі — «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968) ,«У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986). Аўтар кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Перакладаў на беларускую мову раман Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы расейскіх, украінскіх, італьянскіх, лацінаамерыканскіх паэтаў.
За зборнік паэзіі «Мой свеце ясны» ў 1988 годзе Міхась Стральцоў (пасмяротна) удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
адзин лапать адзин чунь
водгук
вельмі цудоўны верш я пачаў
вельмі цудоўны верш я пачаў кахаць беларускую прозу
Гэта што - жанчына, каб яе
Гэта што - жанчына, каб яе кахаць?
кахаюць чалавека
а не вершы