Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Ніны Аксёнчык

Нарадзілася 12 сакавіка 1961 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1982 годзе закончыла Мазырскі дзяржпедінстытут, затым аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага дзяржпедінстытута. Кандыдат філалагічных навук. У 1982-1997 гг. працавала выкладчыкам, дацэнтам Мазырскага педінстытута. З 1998 г. жыве з сям’ёй ў Чэхіі. Працуе ў моўных школах Прагі выкладчыцай беларускай, расейскай і чэшскай моваў.

Першыя творы пачала друкаваць з 1975 года. У тым жа годзе за верш і малюнак на тэму Вялікай Айчыннай вайны, надрукаваныя ў “Піянер Беларусі”, стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і мастакоў і была ўзнагароджана Ганаровай Граматай ЦК камсамола Беларусі.

Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (Мазыр, 1994), часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова» і іншых рэспубліканскіх выданнях. Аўтар паэтычных зборнікаў «Споведзь арабіны» (1995), «Беларусь на крыжы» (1997). Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года.

Мастачка-аматар. Аўтар скульптурнага помніка сваёй маме Еве Аксёнчык, якая заўчасна памёрла ў 1976 годзе. Ад калыскі Ніна Аксёнчык расла без бацькі. Бацька, Буякевіч Канстанцін Паўлавіч, жыў з іншай сям’ёй. З Нінай ніколі не вітаўся і нават тады, калі пасля смерці маці, яна засталася ў хаце адна. Брат Уладзімір у той час служыў у Савецкай Арміі. Ад ранняга дзяцінства яна дзяліла з мамай увесь цяжар сялянскай працы – ад працы па гаспадарцы і агародзе да касьбы сена. Скульптуру сваёй мамы Ніна Аксёнчык вылепіла па памяці ў 1989 годзе і ўстанавіла на могілках у вёсцы Вятчын. І першая карціна алеем – партрэт мамы, напісаны па памяці ў 1983 годзе. Гэту карціну не змяняла і не ўдасканальвала. Аўтар больш чым 100 карцін - пейзажы Беларусі, нацюрморты, партрэты, абстрактныя фантазіі. Свае карціны выстаўляла ў выставачнай зале і школьных установах горада Мазыр з 1990 па 1997 гады. Шмат карцін падарыла роднаму педінстытуту, сябрам. У Чэхіі працягвае творчую працу. Мела 3 персанальныя выставы: у Празе (1999, 2004), Усці-над-Лабай (2001) і 2 Міжнародныя выставы – Прага (2005), Усці-над-Лабай (2006), а таксама удзельнічае ў групавых выставах пражскіх мастакоў (2005, 2008, 2010).

Яе сайт: www.gallerynina.net

У родным Мазыры заснавала музей Палескай культуры. Дзеля гэтага разам са сваімі студэнтамі (Міхась Ранчынскі, Анжэла Нягрэй, Марыя Полаз) ў пачатку 90-гадоў асабіста ездзіла па вёсках Ельскага, Мазырскага, Калінкавічскага, Нараўлянскага раёнаў і сабрала там унікальныя помнікі народнай культуры – каля 90 экспанатаў – і дала іх дырэктару выставачнай залы г. Мазыр І. Васільковай. У 1988 годзе была адным з закладальнікаў патрыятычнай партыі БНФ, дэлегатам Устаноўчага з’езду. А з 1989 па 1995 гады была старшынёй БНФ г. Мазыр. За гэты час правяла разам з сябрамі БНФ ў Мазыры шмат мітынгаў, пікетаў, палітакцый у абарону людзей Палесся ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі, у абарону роднай мовы і культуры, за захаванне старажытных помнікаў, прыроды у горадзе, адраджэнне старажытнага замка, супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў. У 1990 годзе Ніна Аксёнчык разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі арганізавала "Чарнобыльскі шлях" у Маскву, дзе ў Крамлі, разам з Алесем Адамовічам і іншымі патрыётамі, выступіла з рэзкай крытыкай тагачаснага кіраўніцтва Беларусі за ўтойванне фактаў чарнобыльскай трагедыі. Вынікам гэтай і іншых акцый грамадскасці стала тое, што Крэмль выслаў у Беларусь ўрадавую камісію, а пасля было і новае адсяленне людзей з чарнобыльскай зоны. У 1995 годзе выйшла з БНФ і па ініцыятыве мазыран балатавалася ў Вярхоўны Савет Беларусі, дайшла да завяршальнага кола, але была дыскрэдытавана ў друку. Па прычыне пераследу з боку мясцовых ўладаў за патрыятычную дзейнасць, Ніна Аксёнчык разам з сям’ёй - мужам Уладзімірам Малашчанка і дачкой Раданай - была вымушана выехаць ў Чэхію, дзе пакуль і жыве як палітычны эмігрант. Тут выступае за адзінства славян. Родную Беларусь, яе вялікую славянскую душу праслаўляе ў карцінах і вершах.

Ніна Аксёнчык


Яна не выступае за адзінства

Яна не выступае за адзінства славян. Яна з Малашчанкай - вар'яты, якія спрабавалі штурмаваць расійскую амбасаду ў Празе.

"Госць Зьміцер Крэчат",

"Госць Зьміцер Крэчат", дзякуй за цікавае інфо: "яна з Малашчанкай - вар'яты, якія спрабавалі штурмаваць расійскую амбасаду ў Празе". Во як перажываеш за расійскую амбасаду.. Гэта інфо і абразы Аксёнчык і Малашчанку ты кідаеш па ўсяму інтэрнэту ўжо даўно-- адпрацоўваеш рускія гранты!.. і пры гэтым маеш нахабства называць сябе беларускім паэтам, бел. патрыётам. Каліноўскі цябе застрэліў бы як паўдохлую куру.

Павага і падзяка патрыётцы - паэту Ніне АКСЁНЧЫК за мужны ўчынак!!!
а ты, Крэчэт, ліжы і далей рускіх і жыдоў ..і пішы "патрыятычныя" вершыкі.

Философия жизни и смерти...

Именно так я обозначила для себя подборку стихов, написанных автором в разные годы, но настолько созвучных дню сегодняшнему, что нельзя было не откликнуться... Я давно уехала из родной Беларуси, поэтому каждое слово Нины Константиновны, написанное на столь "сочном" белорусском языке заставляет всколыхнуться давно забытым чувствам и воспоминаниям. Боюсь допустить ошибку в белорусской орфографии, но все-таки сошлюсь на два стихотворения "Смерцi не бойся" и "Душа чалавечая", которые я отнесла к вышеозначенной рубрике. Сказать так просто и в то же время емко и значительно о том, что волнует всех и каждого, но о чем сказать вслух осмелится не всякий, может только человек, сам прочувствовавший все это и способный поделиться своими чувствами с другими. Спасибо Вам, Нина Константиновна, что заново открыли для меня и родной язык, и себя, как человека многогранного таланта, у которого хватает душевного тепла на всех, в том числе и на нас, отлученных от Родины... Именно Вы возродили во мне желание не только вернуться к своим истокам, но по и по-новому оценить богатство родного языка, который, к сожалению, начал забываться. С глубочайшим почтением и благодарностью за радость общения с Вами через Ваши замечательные стихи, Валентина Зезетко, ныне россиянка.

ніна аксёнчык

Ніна Аксёнчык /псеўданім Ніна Рунь/ піша цудоўныя лірычна-пранікнёныя, вобразныя вершы і выдатна малюе.
Гэта наш нацыянальны гонар. Гл.:www.gallerynina.net