Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Славаміра Адамовіча

Нарадзіўся 8 сакавіка 1962 года на станцыі Унежма Анежскі раёна Архангельскай вобласці ў Расіі. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980-1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Мінску. У 1986-1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991-1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1999). У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Буда. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.

Аўтар зборнікаў вершаў «Кальварыйскія клёны» (Мінск, 1990), «Зямля Ханаан» (Полацк, 1993), «Зваротныя правакацыі» (Полацк, 1994), «Каханне пад акупацыяй» (Мінск, 1996), «Спіраль Бруна» (Мінск, 1997), «Плавільшчыкі расы» (Вільнюс, 1999), «Турэмны дзённік» (Мінск, 2001).

AdamovichSl.jpg


пра чысла ж

калі ты радзіўся 8 марта,
то даці ці падлам якогасці мяска ўш.
і вот патаму-та ты ш воду ж но мутыш,
раз пышыш пра хутар КаняКі ль ды дужава.