Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Януся Мальца

Нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна. Сапраўднае імя — Іван Вільгельмавіч. Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на Віцебскім заводзе сантэхзагатовак, затым скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Пасля вайсковай службы пад Хабараўскам скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1983). Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса «Вожык» (1993–1994).

Друкуецца з 1974 г. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару. Аўтар зборнікаў «Бедны конь» (1992), «Трава ў вушах» (1994), «Родны мацярык» (1995), «Намінальны людзель» (2005).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.



ПАМЫЛКА

не людзень, а людзель

просьба выправіць памылку!

Даўно гляджу на назву зборніка "Намінальны людзень". На самай справе не людзень, а лю-дзель!

Дзякуй

Выправілі

І вам дзякуй!

І вам дзякуй!

памылка!

не "намінальны людзень", а "намінальны людзель"-- замест "дзень" трэба "дзель"!

Паважаны Іван Вільгельмавіч!

Паважаны Іван Вільгельмавіч! Вельмі радуюць вашы вершы, а яшчэ больш прыемна тое, што мы з вамі землякі. Дакладней мой бацька, Станіслаў Зелянкевіч , родам з вескі Ваўкі, што каля Хрыстова. Дзякуй вам за вершы, за тое, што вескі нашы будуць ведаць усе у Беларусі!

ЯНУСЬ

Шчыра дзякую, хоць і запознена, але спадзяюся прачытаеце. Прывітанне вашаму тату!