Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Яўгеніі Янішчыц

Нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971) працавала загадчыцай бібліятэкі ЦК ЛКСМБ, з 1976 года літкансультантам «Сельской газеты». У 1981 як член дэлегацыі БССР удзельнічала ў рабоце XXXVI сесіі Генеральнай асамблеі ААН. У 1983-1988 гг. працавала ў часопісе «Маладосць», з'яўлялася загадчыкам аддзела паэзіі.

З першымі вершамі выступіла ў друку ў 1964 годзе (часопіс «Бярозка»). У 1970 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў «Снежныя грамніцы», які заявіў пра самабытны талент. Аўтар кніг лірыкі «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), «У шуме жытняга святла» (вершы і паэмы, 1988).

У 1978 годзе за зборнік «Дзень вечаровы» ўдастоена ганаровага звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, а за зборнік вершаў «Пара любові і жалю» (1986) паэтэсе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

janishchyc.jpg


Як пайшла з жыцця паэтэса?

Як пайшла з жыцця паэтэса?

на колькі я

на колькі я ведаю,самагубства...з-за кахання...

Ніхто дастаткова поўна не

Ніхто дастаткова поўна не ведае, па якой прычыне паэтэса пайшла з жыцця. Існуюць меркаванні, што менавіта яе муж паслужыў прычынай гэтага. Але, на жаль, я не ведаю, ці так гэта(

І як гэта яна зрабіла, ніхто

І як гэта яна зрабіла, ніхто таксама дакладна не ведае.

чаго такая маленькая

чаго такая маленькая биаграфия????

норм

норм