Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Ліштван

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Пакой, святло, нямы радок,
у тым кутку крамешны змрок.
Келішак кавы, кволы цень,
І ў вачах ліхціць агень...
Паветру прага, вільгаць і далонь,
Салодкі воздух б'е ў скронь,
Заводзіць сэрца метраном
Не так даўно аброшаны даждом
Мароза, ліры, кафеіну
ды пылкай кроплі эндарфіну.
У барацьбе філёсафаў крыніцы
і прыстанку любоўнай таямніцы
спакой ізноў сыпе праклён -
і так да сконцу дзён...
Ізноў сардэчны атамны рэактар
свавольна дэманструе свой характар -
Загад да шэрых галаўных ўладаў:
некалькі даць сціпленькіх парадаў?
-Рэцэпт то гэты баягузцы праверылі даўно:
Піць кавы менш на дзень і быць дурным што бервяно!
Менш трэба думак філясоўскіх шпрэхаць
і хараства дзяўчат у думках не лелеяць!