Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ілья Дакукін

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Працяг верша “Бацьку” Р. Барадуліна

Даўно закончылась вайна,
Краіна залячыла раны.
Зноў на зямлю прыйшла вясна,
Палеткі ў зелені прыбраны.

І только маленькі хлапчук
Усё з вайны чакае тату.
Калі пачуе весніц стук,
Заўсёды выбегае з хаты.

І вось аднойчы раніцой,
Калі ледзь только ўзыйшло сонца,
Як бы нясмелаю рукой,
Пастукаў нехта ў аконца.

І сэрца ёкнула ў грудзях!
Хлапчына адкрывае дзверы...
У сенцах – стомлены салдат!
Хлапец вачам сваім ня верыць.

- Ты хто? – пытае ў салдата,
- Ты бацька мой? Кажы хутчэй!
- Я тата твой, з вайны вярнуўся...
І слёзы палілісь з вачэй.

І стала радасна ў хаце,
Сабралася ўся радня.
І плакать перастала маці
З таго шчаслівейшага дня.

Ілья Дакукін, 11 год