Жоўты дом,самотны сум
Пасярод сьцяжыны
Стромкі гмах
Маша гальлём у яблыках-абразах.
І трапляюць на страху
Кроплі – іконы
Плывучы па рэчышчу хапатліваму
У самую макаўку кабеце журлівай.
Што блакітнаю рэчкай
Віецца ля ганка
Нібы то зьмяя
Каронай васіліска зьзяе.
Перайначваючы жаўцізну
Выхапленую са сну
У ваду.